рэжым працы •

    Аптэкі “Белфармацыі” на Віцебшчыне працуюць да 22 гадзін

    02/11/10 •

    З 1 лістапада ў буйных гарадах Віцебскай вобласці аптэкі РУП “Белфармацыя” павялічылі рэжым працы на гадзіну – да 22.00. Гэта не тычыцца аптэк, размешчаных у бальніцах і паліклініках, – яны функцыянуюць у адпаведнасці з рэжымам працы медустаноў. Пры гэтым кругласуткава працуюць аптэкі №127 у Віцебску, №77 у Полацку, №158 у Наваполацку і №26 у Оршы.