шахматны фестываль •

    Шахматны фестываль у Оршы

    26/1/07 •

    У Оршы 23-27 студзеня праходзіць міжнародны шахматны фестываль “Орша-2007”. Гэта ўжо пятае мерапрыемства падобнага кшталту з удзелам школьнікаў, студэнтаў і дарослых майстроў. Сёлета фестываль прымае больш за 200 удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі, Малдовы і Румыніі.