стары горад •

    У горадзе, дзе княжыў Альгерд, ушаноўваюць графа Суворава

    29/9/11 •

    Падобна, расійскі палкаводзец Аляксандр Сувораў канчаткова акупаваў гэту ўтульную і вельмі прыгожую віцебскую вуліцу. Мала таго, што яна носіць назву ў ягоны гонар і што тут рэканструявалі бюст вайскоўца-чужынца. На днях тут яшчэ адчыніўся рэстаран з назвай “Граф Суворов”.