"Стары Ольса" •

    Сярэднявечная дыскатэка ў Віцебску

    21/12/08 •

    У віцебскім клубе «Зебра» 20 снежня адбылася незвычайная дыскатэка – моладзь танчыла пад сярэднявечныя хіты ад вядомага сталічнага гурта «Стары Ольса». Дыскатэку арганізавала віцебская суполка No Logo Promo ў межах усебеларускай кампаніі «Будзьма!».

    У Віцебску пройдзе сярэднявечная дыскатэка

    16/12/08 •

    У віцебскім клубе “Зебра” ў суботу, 20 снежня, адбудзецца сярэднявечная дыскатэка з удзелам вядомага гурта “Стары Ольса”.

    У Віцебску пройдзе канцэрт гурта “Стары Ольса”

    14/5/08 •

    У нядзелю, 18 траўня, у дворыку каля гарадской ратушы ў Віцебску пройдзе канцэрт вядомага беларускага гурта “Стары Ольса”. Пачатак а 11-й гадзіне. У канцэрце таксама прыме ўдзел клуб гістарычнай рэканструкцыі “Паўночая вежа”. Выступленне адбудзецца ў Міжнародны дзень музеяў. А ў гэты дзень усе музеі свету працуюць бясплатна. Таму скарыстайце яшчэ магчымасць наведаць пастаянныя экспазіцыі, прадстаўленыя ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі (на камерцыйныя выставы ўваход усё ж платны). З Віцебска ў гэты ж дзень “Стары Ольса” паедзе ў Полацк, куды яго запрасілі ў якасці спецыяльнага госця фестываля сярэднявечнай культуры “Рубон”.

    Віцебская моладзь вітала “Старога Ольсу” бел-чырвона-белым сцягам

    18/3/07 •

    18 сакавіка у віцебскай абласной філармоніі з аншлагам прайшоў канцэрт групы “Стары Ольса”. На працягу дзьвух гадзін музыканты, апранутыя па модзе ХVI стагоддзя, выконвалі музыку часоў Сярэднявечча ды Рэнесансу.

    В Витебск приедет «Стары Ольса»

    15/3/07 •

    Концерт группы «Стары Ольса» состоится 18 марта в областной филармонии.