\"Страла\" •

    У Віцебску пройдзе акцыя “Спартсмены – за бяспеку дарожнага руху”

    15/9/07 •

    У Віцебску заўтра, 16 верасня, пройдзе трэці этап акцыі “Спартсмены – за бяспеку дарожнага руху”. На праспекце Перамогі адбудуцца паказальныя выступленні аўтагоншчыкаў і супрацоўнікаў ДАІ спецпадраздзялення “Страла”. Яны пакажуць нестандартныя прыёмы кіравання аўтамабілямі. У сувязі з правядзеннем акцыі з 10 да 16 гадзін на праспекце Перамогі будзе зачынены рух усіх відаў транспарта.