сцяг •
Фотафакт: У Віцебску дзяржаўны сцяг вывесілі дагары нагамі
09/3/12 •
8 сакавіка на будунку абласнога суда ў Віцебску з нагоды свята былі вывешаныя гарадскі, абласны і дзяржаўны сцягі. Адметна, што дзяжаўны чырвона-зялёны сцяг быў вывешаны дагары нагамі — зялёнай паласой уверх.
Алена Каваленка: “Я за Сяргеем, як за каменнай сцяной”
03/3/12 •
Напярэдадні 8 Сакавіка “ННВ” завіталі ў госці да жанчыны, якая будзе адзначаць гэта свята адна, без свайго мужчыны і кветак. Муж гэтай спадарыні, палітвязень Сяргей Каваленка, пры ўсім жаданні не можа падарыць ёй сваю ўвагу – ён тры месяцы галадае на знак пратэсту і зараз знаходзіцца ў турэмным шпіталі на Валадарцы ў Мінску. Алена Каваленка чакае...
Сяргея Каваленку адправілі ў турэмную бальніцу ў Мінск
29/2/12 •
Актывіста КХП-БНФ Сяргея Каваленку пераправілі з віцебскага СІЗА-2 у Мінск. Зараз ён знаходзіцца ў турэмнай бальніцы пры папраўчай калоніі №1 на вуліцы Валадарскага.
Сяргей Каваленка працягвае галадоўку, чытае Мальера, спаткаўся з жонкай і пабачыў дзяцей на фота
28/2/12 •
Сёння палітвязень Сяргей Каваленка сустрэўся ў віцебскім СІЗА-2 з жонкай Аленай. Ён працягвае галадаць і збіраецца ісці ў гэтым сваім намеры да канца.
У дзень суда над Каваленкам у Віцебску зноў лунаў нацыянальны сцяг
25/2/12 •
Пасля абеду 24 лютага, калі ў судзе Першамайскага раёна Віцебска ішоў чацвёрты дзень судовага разбіральніцтва па справе Сяргея Каваленкі і калі чакалася, што суддзя вынесе яму вырак, на праспекце Перамогі, 27 з'явіўся бел-чырвона-белы сцяг.
Суд над Каваленкам. Дзень чацвёрты. Прысуд: 2,1 гады калоніі агульнага рэжыму
24/2/12 •
24 лютага ў судзе Перашамайскага раёна Віцебска працягваюць разглядаць крымінальную справу актывіста КХП – БНФ Сяргея Каваленкі, якому пагражае тры гады зняволення.
Суд над Каваленкам. Дзень трэці: разгон і закрыты суд
23/2/12 •
Віцебскія міліцыянты, якім давялося святкаваць Дзень абаронцаў Айчыны на судзе ў Сяргея Каваленкі, паказалі сябе сапраўднымі мужчынамі. Моцнымі. Высакароднымі. Смелымі. Іхні гарт, адвагу і фізічную падрыхтоўку ацанілі сёння ўсе, хто трапіў ім пад гарачую руку падчас разгону людзей у судзе Першамайскага раёна.
Cуд над Каваленкам. Дзень другі: бел-чырвона-белы сцяг прама ў судовай зале
22/2/12 •
Сям’я Каваленкаў працягвае здзіўляць віцебскіх міліцыянтаў, суд, Еўропу і ўвесь цывілізаваны свет. На гэты раз гераіняй дня стала жонка падсуднага Алена Каваленка. Калі ўчора суд Першамайскага раёна ўпершыню ўбачыў чалавека, косці якога абцягнуты скурай, як у вязня Асвенцыму, то сёння гэты будынак Феміды ўпершыню ўбачыў жанчыну з вялікім бел-чырвона-белым сцягам на плячах прама ў зале для судовых пасяджэнняў.
Фотафакт: Над Віцебскам зноў сцяг у падтрымку Каваленкі
22/2/12 •
У Віцебску ў раёне Журжава на адным з дамоў прыблізна ў 11:00 вывесілі бел-чырвона-белы сцяг у падтрымку Сяргея Каваленка. Аднаму з нашых чытачоў удалося сфатаграфаваць падзею і ён даслаў у рэдакцыю здымкі.
Суд над Каваленкам. Дзень першы: мошчы ў клетцы
21/2/12 •
Суд Першамайскага раёна Віцебска такога яшчэ дакладна не бачыў – жывыя чалавечыя мошчы за рашоткай у “клетцы”. Калі віцебскі актывіст КХП – БНФ Сяргей Каваленка на судовым пасяджанні зняў швэдар і паказаў аголены торс, прысутныя ахнулі ад жаху. “Дык гэта ж Асвенцым ці Дахаў!” – выгукнуў нехта.
Сын Мірона павесіў бел-чырвона-белы сцяг на дом Каваленкі
10/2/12 •
Сын легендарнага Мірона 10 лютага блізу 15:00 павесіў на дом вядомага віцебскага актывіста Сяргея Каваленкі нацянальны бел-чырвона-белы сцяг.
Суд над Сергеем Коваленко начнется 21 февраля
10/2/12 •
На 21 февраля назначен суд над витебским активистом-оппозиционером Сергеем Коваленко, который с 19 декабря 2011 года находится в следственном изоляторе.
Над Віцебскам вывесілі бел-чырвона-белы сцяг у знак салідарнасці з Каваленкам
08/2/12 •
8 лютага каля сямі гадзін раніцы у Віцебску на асвятляльнай вежы над чыгуначнымі пуцямі недалёка ад Полацкага кірмаша быў вывешаны нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг.
Справу Сяргея Каваленкі перадалі ў суд. Ён працягвае знаходзіцца пад вартай
28/1/12 •
Крымінальную справу віцебскага актывіста і сябра Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Сяргея Каваленкі перадалі ў суд Першамайскага раёна Віцебска, пра гэта паведаміла “Народным навінам Віцебска” яго жонка Алена. Спадар Каваленка працягвае заставацца пад вартай.
Фотафакт: Бел-чырвона-белы сцяг над будынкам ВДТУ
02/12/11 •
Над галоўным корпусам Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта 1 снежня невядомыя вывесілі нацянальны бел-чырвона-белы сцяг.