Таццяна Севярынец •

    Паўла Севярынца не пусцілі ў чарговы адпачынак

    01/12/06 •

    Маці моладзевага лідэра Тацяна Севярынец чакала сына ў Віцебску яшчэ 29-га лістапада – паводле закону, “хімікі” маюць права на штомесячны адпачынак дома. Аднак адміністрацыя Ветрынскай спэцкамэндатуры спачатку перанесла ад'езд Паўла на 2-га сьнежня, затым – на 10-га сьнежня, а потым – увогуле на няпэўны тэрмін.

    А.Мілінкевіч распавёў пра вынікі сваёй паездкі па Віцебшчыне і затрыманне мясцовымі даішнікамі

    24/11/06 •

    Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандр Мілінкевіч  сёння праводзіў збор подпісаў за дэмакратычных кандыдатаў у Віцебску. Раніцай ён наведаў пасёлак Руба, збіраючы падпісы за Тамару Карызну. Пасля ў абласным цэнтры палітык сустракаўся з патэнцыйнымі выбарцамі, якія паставілі свае подпісы за Таццяну Севярынец – маці моладзевага лідэра Паўла Севярынца.