тэалагічная адукацыя •

    Браслаўшчына запрашае багасловаў

    31/5/09 •

    У вёсцы Слабодка Браслаўскага раёна з 22 чэрвеня па 4 ліпеня адбудзецца міжнародная навуковая канферэнцыя па праблемах сучаснай тэалагічнай адукацыі “Летні Багаслоўскі Інстытут – 2009”.Лекцыі і семінары пройдуць пад адкрытым небам. Апроч лекцый, арганізатары абяцаюць удзельнікам актыўны адпачынак, экскурсіі па гістарычных мясцінах, знаёмства з культурнымі адметнасцямі рэгіёна.