Уладзімір Караткевіч •

    Да 80-годдзя з дня нараджэння У.Караткевіча коласаўцы аднавілі спектакль “Ладдзя роспачы”

    07/11/10 •

    Пасля трохгадовага перапынку Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа аднавіў спектакль “Ладдзя роспачы” па аднайменным творы Уладзіміра Караткевіча ў пастаноўцы Міхася Краснабаева.

    Прыхільнікі творчасці Караткевiча адправіліся ў водную экспедыцыю па Дняпры

    21/7/10 •

    Гэтымі днямі па Дняпры праходзіць цікавая вандроўка – водная эскпедыцыя “З Уладзiмiрам Караткевiчам ад Оршы да Рагачова”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння знакамітага літаратара. І хоць юбілей будзе святкавацца толькі ў лістападзе, напэўна, Караткевіч, адзін з самых рамантычных пісьменнікаў сучаснасці, быў бы вельмі ўсцешаны з такой ініцыятывы аршанскіх прыхільнікаў сваёй творчасці.

    Літаратурны конкурс у гонар Караткевіча

    08/7/10 •

    Віцебскае абласное аддзяленне ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” праводзіць конкурс маладых літаратараў, прымеркаваны да 80-годдзя з дня народзінаў Уладзіміра Караткевіча.

    У Оршы праходзіць тыдзень памяці У.Караткевіча

    24/11/09 •

    У Оршы, на радзіме славутага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, праходзіць тыдзень памяці, прымеркаваны да 79-годдзя з дня яго нараджэння.
    З 23 па 29 лістапада ў горадзе штодзень адбываюцца разнастайныя імпрэзы ў гонар класіка: літаратурныя сустрэчы і вечарыны, тэматычныя экурсіі, музейныя заняткі, выставы.

    У Віцебску ўшанавалі памяць Уладзіміра Караткевіча

    26/11/08 •

    У Віцебску 25 лістапада, напярэдадні дня нараджэння выбітнага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, у парку каля помніка літаратару адбылася паэтычная вечарына.

    Святкуем дзень народзінаў Уладзіміра Караткевіча

    18/11/08 •

    25 лістапада, напярэдадні дня народзінаў Уладзіміра Караткевіча МГА «Гісторыка» запрашае на імпрэзу з гэтай нагоды.

    Віцебскі аблвыканкам зацвердзіў прэмію імя У.Караткевіча

    13/8/08 •

    Віцебскі аблвыканкам нядаўна зацвердзіў прэмію імя Уладзіміра Караткевіча. Яна будзе прысуджацца раз на два гады за творы, апублікаваныя ці пастаўленыя на сцэне на працягу гэтага часу на беларускай або рускай мовах.

    Помнік Уладзіміру Каратвевічу ў Оршы перашкаджае “Дажынкам”?

    24/3/08 •

    Прайшло каля двух тыдняў, як у Оршы гараджане намагаюцца асэнсаваць, што за будаўніцтва ідзе ля помніка пісьменніку і земляку Уладзіміру Караткевічу. А цяпер высветлілася, што помнік збіраюцца перанесці.

    У Віцебску прайшла паэтычная вечарына ў гонар Уладзіміра Караткевіча

    26/11/07 •

    У Віцебску сёння ўвечары прайшла паэтычная вечарына, прысвечаная 77-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, слыннай Асобы Беларусі другой паловы ХХ стагоддзя Уладзіміра Караткевіча.

    Каля помніка Караткевічу адбудзецца паэтычная вечарына

    24/11/07 •

    У панядзелак будзе адначацца 77-годдзе з дня нараджэння выбітнага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. У Віцебску ўвечары 26 лістапада адбудзецца ўскладанне кветак да помніка літаратару і паэтычная вечарына ў яго гонар. Прыхільнікі творчасці У.Караткевіча змогуць прачытаць свае ўлюбёныя творы з ягонай багатай празаічнай і паэтычнай спадчыны або свае ўласныя вершы.

    На Віцебшчыне ёсць і Амерыка, і Парыж

    17/3/07 •

    На Аршанчыне, паблізу са знакамітымі купалаўскімі Ляўкамі і ў шасці кіламетрах ад пасёлка Копысь, які звязаны з біяграфіяй беларускага прэзідэнта, знаходзіцца вёска Краснапольцы. Да 1963 года яна называлася Амерыка. Але гэтая назва была сцёртая з карты, бо тады ў СССР і ЗША былі нацягнутыя адносіны. І хоць з таго часу прайшло больш за 40 гадоў, […]

    У Воршы прэзентавалі кнігу “Свет вачыма Караткевіча” з карыкатурамі і шаржамі пісьменніка

    27/11/06 •

    Выданне было адмыслова падрыхтавана да 76-х угодкаў з дня нараджэння пісьменьніка. Укладальнікамі кнігі сталі супрацоўнікі гарадскога музея Уладзіміра Караткевіча, а выдадзеная яна была пры дапамозе аршанскіх спонсараў-прадпрымальнікаў.

    На помніку Уладзіміру Караткевічу з’явіўся бел-чырвона-белы сцяг

    26/11/06 •

    Сёння раніцай да п’едэстала помніка Уладзіміру Караткевічу ў Віцебску быў прымацаваны бел-чырвона-белы сцяг. Сам помнік пісьменніку быў упрыгожаны гваздзікамі, абгорнутымі бел-чырвона-белай стужкай. Гэтак сябры віцебскай арганізацыі Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ вырашылі ўшанаваць памяць таленавітага літаратара, дзень нараджэння якога адзначаецца сёння.

    Сёння ў Віцебску ўшанавалі памяць Уладзіміра Караткевіча

    24/11/06 •

    Прадстаўнікі грамадскасці, творчай інтэлігенцыі і нават некалькі чалавек ад мясцовых уладаў 24 лістапада ўсклалі кветкі да помніка выбітнаму беларускаму пісьменніку Уладзіміру Караткевічу.

    У Оршы праходзяць Дні літаратуры, прысвечаныя Уладзіміру Караткевічу

    21/11/06 •

    У Оршы 20 лістапада адкрыліся Дні літаратуры, прымеркаваныя да 76-годдзя з дня нараджэння славутага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Разнастайныя імпрэзы – вечарыны, круглыя сталы, тэматычныя выставы, прысвечаныя жыццю і творчасці класіка, пад агульнай назвай “Пад зоркай Уладзіміра Караткевіча” будуць праходзіць у горадзе напрацягу тыдня.