Усекітайскі ансамбль песні і танца •

    На “Славянскім базары” заспяваюць працаўнікі вугальнай прамысловасці Кітая

    25/6/09 •

    У апошнія некалькі год на “Славянскім базары ў Віцебску” вельмі цёпла сустракаюць творчыя калектывы з Паднябеснай. Летась на фестываль прыязджалі артысты Шанхайскага педагагічнага універсітэта. У 2006 годзе віцебскіх гледачоў надзвычай уразіла выступленне галоўнай цыркавой трупы Кітая “Сі Юй”. А сёлета на фестываль прыедуць артысты Усекітайскага ансамбля песні і танца.