Васіль Быкаў •

    На свяце ў Бычках ў трэці раз уручаць прэмію “За свабоду думкі”

    18/6/10 •

    Заўтра, 19 чэрвеня, у вёсцы Бычкі Ушацкага раёна – на радзіме беларускага пісьменніка Васіля Быкава, адбудзецца традыцыйнае свята, прысвечанае 86-й гадавіне з дня нараджэння выбітнага літаратара.

    Да Быкава… (+2­)

    21/6/09 •

    19 чэрвеня народнаму пісьменніку Беларусі Васілю Быкаву споўнілася б 85 гадоў. Карэспандэнты “ННВ” пабывалі надоечы на Вушаччыне – радзіме пісьменніка. Былое мястэчка і будучы аграгарадок Кублічы (тут аўтар “Сотнікава” скончыў сямігодку) сустракае наведнікаў кубістычнай абстракцыяй, якая, як потым выяўляецца, мае ўшаноўваць памяць савецкіх воінаў, што загінулі тут падчас апошняй вайны.

    На Віцебшчыне адзначылі 85-я ўгодкі з дня нараджэння В.Быкава

    19/6/09 •

    У Віцебску і Ушацкім раёне – на радзіме народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, сёння адбыўся шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да 85-годдзя з дня нараджэння літаратара.

    У Віцебску прайшлі першыя Быкаўскія чытанні

    12/6/09 •

    У Віцебскай абласной бібліятэцы 12 чэрвеня адбылася вечарына “Салдат Перамогі”, прысвечаная жыццю і творчасці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Імпрэза стала адметнай тым, што ў яе межах прайшлі першыя ў Віцебску Быкаўскія чытанні. Такім чынам, нарэшце, спраўдзілася даўняя мара вядомага віцебскага паэта Давіда Сімановіча, які і быў ініцыятарам гэтых чытанняў.

    Удава Васіля Быкава наведала Віцебск і Полацк

    15/5/09 •

    Удава народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава Ірына Быкава напярэдадні, 14 траўня, наведала Віцебск і Полацк. Разам з ёй з жыхарамі Прыдзвінскага краю сустрэліся старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч і рэдактар часопіса “Дзеяслоў” Барыс Пятровіч. (Перад гэтым Ірына Быкава прыязджала ў Віцебск тры гады таму, у чэрвені 2006 года, каб узяць удзел у літаратурным свяце, […]

    Васілю Быкаву прысвячаецца (Фота)

    10/1/09 •

    Выстава па выніках пленэра, прысвечанага Васілю Быкаву, адкрылася у Цэнтры сучаснага мастацтва ў Віцебску. У ёй прынялі ўдзел як вядомыя, так і пачынаючыя мастакі з Віцебска, Мінска, Шаркаўшчыны, Оршы.

    У Віцебску адкрылі мемарыяльную дошку Васілю Быкаву

    25/9/08 •

    У Віцебску 25 верасня ўрачыста адкрылі мемарыяльную дошку ў гонар народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Яна ўпрыгожыла будынак дзіцячай мастацкай школы №1 па вуліцы Суворава, 3. У гэтым доме раней, перад Вялікай Айчыннай вайной, знаходзілася мастацкае вучылішча, дзе ў 1939-1940 гадах на скульптурным аддзяленні вучыўся будучы вядомы літаратар і наш зямляк, ураджэнец вёскі Бычкі Ушацкага раёна.

    Фотарэпартаж з вечарыны ў гонар Васіля Быкава ў Віцебску

    20/6/08 •

    На малой сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа ўчора прайшла вечарына, прысвечаная памяці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. У “сумлення беларускага народа” і “апостала нацыі” – так называлі вядомага ва ўсім свеце літаратара яшчэ пры жыцці – дзве даты ў першым месяцы лета стаяць побач: дзень нараджэння, 19 чэрвеня 1924 года, і 22 чэрвеня, дзень, калі ён пайшоў ад нас у 2003 годзе.

    Мірон вывесіў сьцяг у гонар народзінаў Быкава

    20/6/08 •

    Каля 11-й вечара 19 чэрвеня бел-чырвона-белы сьцяг залунаў над шашой Віцебск-Полацак у раёне пасёлку Кіраўскі.

    На Ушаччыне праходзіць творчая акцыя ў гонар Васіля Быкава

    19/6/08 •

    Сёння споўнілася 84 гады з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. На ягонай радзіме – у вёсцы Бычкі Ушацкага раёна – праходзіць творчая акцыя з удзелам сваякоў і сяброў Васіля Быкава. Сярод іх прысутнічае народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін.

    Замест І Быкаўскіх чытанняў у Віцебску пройдзе вечарына памяці пісьменніка

    12/6/08 •

    У Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Я.Коласа 19 чэрвеня пройдзе вечарына памяці знакамітага беларускага пісьменніка Васіля Быкава. На малой сцэне тэатра прагучаць даклады аб жыцці і творчасці літаратара, будуць прадстаўлены фрагменты са спектакляў па ягоных творах. Арганізатарам вечарыны, прысвечанай 84-й гадавіне з дня нараджэння пісьменніка, выступіў віцебскі паэт Давід Сімановіч.

    Мемарыяльная дошка ў гонар Васіля Быкава адкрыецца ў верасні

    12/6/08 •

    У верасні ў Віцебску, падчас святкавання Дня горада, адкрыецца мемарыяльная дошка, прысвечаная класіку беларускай літаратуры Васілю Быкаву, ураджэнцу Ушацкага раёна, які перад Вялікай Айчыннай вайной вучыўся ў нашым горадзе. Дакладная дата падзеі пакуль невядома (хутчэй за ўсе, другая палова верасня), але вельмі ўсцешвае, што віцебскія ўлады, нарэшце, ажыццявяць гэты праект, які па невядомых прычынах адцягвалі некалькі гадоў.

    У Віцебску можа з’явіцца памятная дошка ў гонар Васіля Быкава

    23/4/08 •

    У Віцебску плануецца адкрыццё мемарыяльнай дошкі, прысвечанай класіку беларускай літаратуры Васілю Быкаву, ураджэнцу Ушацкага раёна, які перад Вялікай Айчыннай вайной вучыўся ў нашым горадзе. Гэта падзея можа адбыцца ў верасні, калі Віцебск будзе святкаваць Дзень горада. Дакладная дата гэтай падзеі пакуль невядома.

    Мірон запусціў па Дзвіне плыт з бел-чырвона-белым “ветразем” у гонар Васіля Быкава (+1)

    19/6/07 •

    Многія гараджане, якія гулялі сёння каля 19 гадзін вечара па набярэжнай Заходняй Дзвіны, маглі бачыць, як уніз па цячэнні ракі рухаўся невялікі плыт, да якога быў прымацаваны бел-чырвона-белы сцяг. Плыт з незвычайным “ветразем” годна праплыў пад мастом імя Кірава. Ён так прыгожа гайдаўся на вадзе, і здавалася, што лёс закіне яго далёка-далёка, аж да самага […]

    “Знак бяды” ў Мёрах

    13/3/07 •

    Дырэкцыя мёрскага кінавідэапрадпрыемства арганізавал ў школах прагляд экранізацыі аповесці Васіля Быкава “Знак бяды”, якую вучні праходзяць па школьнай праграме, паведаміў сайт sumiezza.org.