вечарына •

    У Віцебску адбылася вечарына, прысвечаная беларускай дудзе

    10/1/12 •

    Ці ведаеце вы, без якога музычнага інструменту не абыходзілася ніводнае беларускае свята, гулянне, кірмаш, прадстаўленне батлейкі, ваярскі паход і нават хаўтуры? Такой прыладай для нашых продкаў з’яўлялася дуда. А дудар быў ці не галоўным персанажам беларускага космасу. Аб гэтым даведаліся ўсе, хто прыйшоў 9 студзеня ў “Залатое кола Віцебска “Дзвіна” на вечарыну, прысвечаную гэтаму аднаму з самых старажытных нацыянальных інструментаў.

    Гулівер з-пад Віцебска

    10/9/11 •

    У Віцебскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі ў пасёлку Акцябрскі 9 верасня прайшла вечарына памяці Фёдара Махнова. Гэты ўраджэнец Віцебшчыны на пачатку ХХ стагоддзя сваім веліканскім ростам нарабіў такога шуму, што яго ведалі па ўсім свеце і з гонарам прымалі ў сябе нават такія высокія асобы як Папа Рымскі і амерыканскі прэзідэнт Тэадор Рузвельт.

    Вечар са Святланай Жукоўскай

    21/2/11 •

    21 лютага ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя Леніна адбылася творчая вечарына Святланы Жукоўскай, актрысы Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.

    У Віцебску ўшанавалі памяць Уладзіміра Караткевіча

    26/11/08 •

    У Віцебску 25 лістапада, напярэдадні дня нараджэння выбітнага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, у парку каля помніка літаратару адбылася паэтычная вечарына.

    Фотарэпартаж з вечарыны ў гонар Васіля Быкава ў Віцебску

    20/6/08 •

    На малой сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа ўчора прайшла вечарына, прысвечаная памяці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. У “сумлення беларускага народа” і “апостала нацыі” – так называлі вядомага ва ўсім свеце літаратара яшчэ пры жыцці – дзве даты ў першым месяцы лета стаяць побач: дзень нараджэння, 19 чэрвеня 1924 года, і 22 чэрвеня, дзень, калі ён пайшоў ад нас у 2003 годзе.

    Замест І Быкаўскіх чытанняў у Віцебску пройдзе вечарына памяці пісьменніка

    12/6/08 •

    У Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Я.Коласа 19 чэрвеня пройдзе вечарына памяці знакамітага беларускага пісьменніка Васіля Быкава. На малой сцэне тэатра прагучаць даклады аб жыцці і творчасці літаратара, будуць прадстаўлены фрагменты са спектакляў па ягоных творах. Арганізатарам вечарыны, прысвечанай 84-й гадавіне з дня нараджэння пісьменніка, выступіў віцебскі паэт Давід Сімановіч.

    Каля помніка Караткевічу адбудзецца паэтычная вечарына

    24/11/07 •

    У панядзелак будзе адначацца 77-годдзе з дня нараджэння выбітнага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. У Віцебску ўвечары 26 лістапада адбудзецца ўскладанне кветак да помніка літаратару і паэтычная вечарына ў яго гонар. Прыхільнікі творчасці У.Караткевіча змогуць прачытаць свае ўлюбёныя творы з ягонай багатай празаічнай і паэтычнай спадчыны або свае ўласныя вершы.