Віктар Януковіч •

    У Докшыцкім раёне рыхтуюцца да магчымага прыезду Віктара Януковіча

    21/4/10 •

    Адначасова са з’яўленнем афіцыйнай інфармацыі пра маючы адбыцца напрыканцы красавіка візіт украінскага прэзідэнта Віктара Януковіча актывізаваліся працы па добраўпарадкаванні ў Докшыцкім раёне. Уздоўж дарогі, якая вядзе з райцэнтра да вёскі Янукі, адкуль паходзяць продкі украінскага лідэра, высякаюць хмызнякі, ставяць новыя платы, фарбуюць будынкі.

    Для каго будуецца дарога?

    22/3/10 •

    Пры аўтамабільнай дарозе Р86 на выездзе з Докшыцаў у бок Мядзела насыпаныя вялікія гурбы пяску, што азначае пачатак капітальнага рамонту дарогі. Паводле чутак, якія цыркуюлююць у рэгіёне, дарожныя работы нібыта звязаныя з меркаваным прыездам на радзіму продкаў украінскага прэзідэнта Віктара Януковіча, які ўжо двойчы праязджаў гэтай дарогай, калі ў эпоху Кучмы яшчэ быў прэм’ер-міністрам.

    Януковіч збіраецца адрадзіць вёску Янукі Віцебскай вобласці (+1)

    07/12/06 •

    Пад час свайго нядаўняга візіту прэм’ер-міністар Украіны быў засмучаны тым жахлівым станам, у якім знаходзіцца малая радзіма ўсіх Януковічаў. Цяпер у вёсцы Янукі жыве ўсяго некалькі чалавек, і разруха на бацькаўшчыне продкаў непрыемна ўразіла украінскага прэм’ера. Візіт Віктара Януковіча адбыўся, калі украінцы адзначалі гадавіну “галадамору”, і магчыма гэтыя абставіны паўплывалі на яго рашэнне адрадзіць радавое […]

    Віктар Януковіч сапраўды наведаў вёску Янукі

    30/11/06 •

    25 лістапада, калі украінцы адзначалі Дзень Галадамору, прэм’ер-міністр Украіны Віктар Януковіч наведаў вёску Янукі, адкуль паходзіць яго род, пра гэта карэспандэнту “Народных навінаў Віцебска” паведамілі ў аддзеле ідэалогіі Докшыцкага райвыканкама.

    Януковіч адмаўляе, што падстрэліў дзіка ў запаведніку “Браслаўскія азёры”

    29/11/06 •

    Прэм’ер-міністр Украіны Віктар Януковіч адмаўляе, што ў Дзень Галадамору, які адзначаўся ў ягонай краіне ў мінулую суботу, падстрэліў у Беларусі на паляванні дзіка. Як паведаміла сёння газета “Украинская правда», кіраўнік ураду заявіў, што не бачыў ніякіх дзікоў.

    Януковіч і Сідорскі ўпалявалі дзіка ў запаведніку “Браслаўскія азёры”

    29/11/06 •

    Паляванне прэм’ермінстраў Украіны і Беларусі адбылося 25 лістапада на тэрыторыі Нацыянальнага запаведніка “Браслаўскія азёры”, якая належыць кіраўнцтву справамі прэзідэнта Беларусі. Як паведамляе telegraf.by удача спрыяла Віктару Янувічу.