Вітольд Ермалёнак •

    У Міёрах ствараецца музей гісторыі кнігі і друку (+1)

    12/11/08 •

    У Міёрскай сярэдняй школе №3 ствараецца музей гісторыі кнігі і друку. У склад экспазіцыі ўваходзіць мноства цікавых рэчаў. Сярод іх ёсць і унікальныя, як 16-ы том з поўнага збору твораў вядомага філосафа Жан-Жака Русо. Кніга на французскай мове, выдадзеная ў 1795 годзе ў Швейцарыі, адзначана, магчыма, аўтографам кампазітара Роберта Шумана.