вёскі •

    Прадпрыемствы ўзялі шэфства над вёскамі (+11­)

    01/3/11 •

    Кожная вёска на Віцебшчыне зараз абзавялася… шэфам. Самыя буйныя вёскі (звыш за 500) сталі падшэфнымі ў прадпрыемстваў, якія працуюць у Віцебску, Оршы, Полацку і Наваполацку. Яшчэ больш за 5,6 тысяч сельскіх населеных пунктаў замацавалі за раённымі прадпрыемствамі і арганізацыямі. Так, над Крупеніна шэфства ўзяў "Вістан". Пашанцавала больш за 30 вёскам на Верхнядзвіншчыне – іх зараз будзе даглядаць не абы-хто, а сам "Нафтан".