World Music Tree •

    Бялграду не пашанцавала – туды адправілі Аляхно. Пашчасціла Віцебску – да нас прыехаў “Палац”! (+9­)

    27/5/08 •

    У Віцебску ў Летнім амфітэатры 26 траўня адбыўся сумесны канцэрт вядучых айчынных фольк-калектываў – этна-трыё “Троіца”, гуртоў “Палац” і “Osimira”. Лідэры беларускай этнамузыкі ўпершыню выступілі разам на адной сцэне, ды яшчэ на буйнейшай канцэртнай пляцоўцы ў Еўропе. Канцэрт стаў пачаткам маштабнага праекта “World Music Tree” (“Сусветнае музычнае дрэва”), які ладзіць дзяржаўная ўстанова “Цэнтр культуры “Віцебск”. Гэта было сапраўды шыкоўнае і унікальнае відовішча: больш за тры гадзіны ў амфітэатры, куды пераважна запрашаюць поп-зорак, гучаў беларускі аўтэнтычны фальклор, грэлі сэрца ліра, дудка, цымбалы, жалейка і іншыя інструменты нашых продкаў, лашчыла вуха нашая мова. Моладзь танчыла пад фольк – гэта трэба было бачыць!

    У віцебскім амфітэатры разам выступяць каралі беларускай этнамузыкі – “Палац”, “Троiца” і “Osimira” (+1)

    15/5/08 •

    У Летнім амфітэатры ў Віцебску 26 траўня адбудзецца сапраўды унікальны канцэрт: разам упершыню выступяць лідэры беларускай этнамузыкі – “Палац”, “Троiца” і “Osimira”. Канцэрт называецца “World Music Tree” (“Сусветнае музычнае дрэва”). Гэта спецыяльны праект дзяржаўнай установы “Цэнтр культуры “Віцебск”, першая частка якога прысвячаецца культавым этнафармацыям.