Якаўлевічы •

    Пад Оршай хацеў узарвацца стары “зэк”

    18/7/07 •

    17 ліпеня ў 18:15 Аршанскі РАУС атрымаў паведмленне, што ў адным з пакояў спецінтэрната ў вёсцы Якаўлевічы Аршанскага раёна, дзе ўтрымліваюцца састарэлыя былыя зняволеныя, зачыніўся 52-гадовы раней неаднаразова судзімы за крадзяжы і хуліганства і пагражае прывесці ў дзеянне выбуховае прыстасаванне.