Зміцер Лісіенка •

    Зміцеру Лісіенку прысудзілі трое сутак за графіці

    11/6/07 •

    Зміцера Лісеенку затрымалі прыкладна а 3-й гадзіне раніцы суботы каля адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Віцебска за тое, што ён фарбай намаляваў на бетоннай агароджы надпіс “Свабоду Казуліну!” Пасля складання пратаколу маладзёна накіравалі ў ізалятар часовага ўтрымання. Суд адбыўся днём — без адваката і са сведкамі толькі з боку міліцыі.